Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Terramoto - Presto e con tutta la forza
Расклад Падкасты
Турма на востраве Джудэка ў Венецыі Турма на востраве Джудэка ў Венецыі  (@VaticanNews)

Капелан турмы Джудэка: візіт Папы – жэст чалавечнасці

Досвед высокай культурнай вартасці, а ў першую чаргу чалавечай – так акрэсліў капелан жаночай турмы Джудэка ў Венецыі, ксёндз Антоніа Б’янкота, удзел асуджаных у працы ватыканскага павільёна на Венецыянскім біенале.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

28 красавіка 2024 года Францішак здзейсніць візіт у Венецыю, у рамках якога наведае павільён Апостальскай Сталіцы на 60-й Міжнароднай мастацкай выставе – La Biennale di Venezia. Ён быў адкрыты ў мясцовай жаночай турме на востраве Джудэка і мае на мэце прыцягнуць увагу да правоў і сітуацыі людзей, якія знаходзяцца на экзістэнцыяльных перыферыях свету.

Гідамі будуць чатыры жанчыны, якія былі асуджаны за злачынствы і адбываюць перыяд абмежавання свабоды, пасля таго як выйшлі з турмы. “Яны вельмі рады паўдзельнічаць у гэтай культурнай ініцыятыве, але таксама адрадзіць сваю чалавечнасць, даказаць сваю чалавечнасць, адноўленую пасля адбыцця пакарання”, - сказаў святар.

Вялікай прычынай для радасці зняволеных будзе таксама візіт Святога Айца, які вырашыў сваімі вачыма ўбачыць выставу, арганізаваную на біенале ватыканскай Дыкастэрыяй па справах культуры і адукацыі, а таксама сустрэцца з жанчынамі, якія адбываюць пакаранне ў гэтай пэнітэнцыярнай установе.

“Вочы, скіраваныя на маргіналізаваных – гэта добры ўчынак у адносінах да іх, гэта нагода паставіць іх у цэнтр свету, які звычайна не хоча бачыць іх”, - падкрэсліў ксёндз Антоніа Б’янкота. Ён распавёў, што зняволеныя дапамагалі ў падрыхтоўцы павільёна – яны ўдзельнічалі ў стварэнні твораў мастацтва, некаторыя з якіх натхнёныя іх здымкамі, паэзіяй і прадугледвжаюць іх удзел у харэаграфічных нумарах.

“Прынесці мастацтва ў турму – гэта рэвалюцыйны ўчынак, мэта якога – прынесці прыгажосць у звычайна непрыгожае месца”, - сказаў святар. Ён нагадаў, што для наведвання выставы трэба будзе пакінуць звонку мабільны тэлефон, як пры візіце ў кожную выпраўленчую ўстанову, а гэта “правільны спосаб стаць перад мастацтвам”.
 

26 красавіка 2024, 12:42
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031