Пошук

Жанчына, якая нясе на спіне дзіцяці, ля свайго дома ў раёне, моцна пацярпелым ад паводкі ў Май-Махіу Жанчына, якая нясе на спіне дзіцяці, ля свайго дома ў раёне, моцна пацярпелым ад паводкі ў Май-Махіу   (AFP or licensors)

Францішак запэўніў народ Кеніі ў сваёй духоўнай блізкасці

“Жадаю выказаць сваю духоўную блізкасць народу Кеніі ў гэты час, калі сур’ёзная паводка трагічна забрала жыцці многіх нашых братоў і сясцёр, параніла іншых і выклікала шырокія разбурэнні”, - сказаў Папа 1 мая 2024 года, вітаючы англамоўных пілігрымаў падчас агульнай аўдыенцыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Заахвочваю вас маліцца за ўсіх, хто пакутуе ад наступстваў гэтага стыхійнага бедства. Нават у нягодах будзем памятаць пра радасць Уваскрослага Хрыста”, - звярнуўся Францішак.

Паводкі абрынуліся на Кенію з 18 красавіка 2024 года, прычыніўшы шкоду ў 21 з 47 акруг. Асабліва пацярпелі сталіца Найробі і прылеглыя да яе раёны. Рэкі Найробі і Аці выйшлі з берагоў, у выніку чаго 40 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Больш за 130 тысяч асоб перамешчаныя, 91 прапаў без вестак, 29 атрымалі раненні і 169 лічацца загінулымі. Паводка была часткова ўзмоцнена феноменам Эль-Ніньё.

Раніцай у панядзелак, 29 красавіка 2024 года, у Май-Махіу прарвала плаціну, у выніку чаго загінулі яшчэ 42 чалавекі.
 

01 мая 2024, 12:07