Святы Пасад у ААН: забараніць сурагатнае мацярынства
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Габрыэла Гамбіна выступіла ў аўторак у Палацы Нацый у Жэневе падчас сустрэчы па сурагатным мацярынстве, арганізаванай Пастаянным прадстаўніцтвам Святога Пасада пры ААН і Фондам Caritas in Veritate.
Яна падкрэсліла тэрміновую неабходнасць глабальнага адказу на гэта феномен і раскрытыкавала звязаную з ім эксплуатацыю і камерцыялізацыю жанчын і дзяцей. Звярнула ўвагу на заганную з’яву так званага рэпрадуктыўнага турызму.
Прадстаўніца Святога Пасада заклікала міжнародную супольнасць тэрмінова ўвесці поўную забарону на ўсе формы сурагатнага мацярынства і ўкараніць яе ва ўсім свеце. Яна спаслалася на Папу Францішка, які заклікаў прыняць міжнародныя абавязацельствы паўсюдна спыніць гэту практыку, і прэм'ер-міністра Італіі Джорджыю Мелоні, якая назвала сурагатнае мацярынства "бесчалавечнай працэдурай" і прапанавала разглядаць яго як глабальнае злачынства.