Галасаванне ў Францыі падчас першага тура датэрміновых парламенцкіх выбараў у 2024 годзе Галасаванне ў Францыі падчас першага тура датэрміновых парламенцкіх выбараў у 2024 годзе  (AFP or licensors)

Хрысціяне Францыі занепакоеныя тым, што адбываецца ў краіне

Макрон прывёў да краху палітычнага жыцця, і грамадзяне павінны выбіраць паміж дзвюма крайнасцямі, - заявіў у інтэрв’ю Vatican News галоўны рэдактар Famille Chrétienne, асноўнага каталіцкага выдання Францыі

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Антуан-Мары Ізоар адзначыў што вельмі часта кажуць толькі пра ультраправых. Між тым, на крайне левыя погляды Новага Народнага Фронту не звяртаецца ўвагі. Ён аб'ядноўвае людзей і групы, якія часта не маюць нічога агульнага, акрамя агіды як да Нацыянальнага аб’яднання, так і да прэзідэнта Макрона. Калі яны, а не партыя Марын Ле Пэн перамогуць на выбарах, Францыя стане некіравальнай краінай, - лічыць галоўны рэдактар Famille Chrétienne.

Ізоар падкрэсліў, што адказнасць за цяперашні стан спраў нясе перш за ўсё прэзідэнт. Ужо ў 2017 годзе, каб прыйсці да ўлады, ён разваліў традыцыйныя палітычныя партыі. А цяпер, распусціўшы парламент у крытычны для Францыі момант, ён узмацніў экстрэмальныя групоўкі. Макрон моцна рызыкнуў і прайграў, дадаў каталіцкі журналіст.
 

03 ліпеня 2024, 10:54