Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Касцёл дапамагае дзецям-мігрантам на Канарскім маршруце

Хасэ Антоніа Бенітэс, манах-кларэтын і чалец дыяцэзіяльнага сакратарыята душпастырства міграцыі Канарскай дыяцэзіі, лічыць, што палітыкі на Канарскіх астравах не зацікаўлены будучыняй падлеткаў-мігрантаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Міграцыйныя цэнтры на астравах ужо некалькі месяцаў перапоўненыя. Тут знайшлі прытулак больш за 5500 непаўналетніх, іншыя ўсё яшчэ працягваюць прыбываць на архіпелаг. Большасць (94%) – хлопчыкі ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў, у асноўным выхадцы з Сенегала, Малі, Гамбіі, Марока і Маўрытаніі. 5 працэнтаў гэта дзеці ад 7 да 11 гадоў. 1 працэнт – гэта 6 гадоў і маладзей.

“Мяне раздражняе, калі ў навінах кажуць пра лічбы, тады як насамрэч ад гэтай надзвычайнай сітуацыі пакутуюць дзеці. Мы не можам працягваць камерцыялізаваць рэальнасць", - прызнаўся Хасэ Антоніа Бенітэс. Заявы палітыкаў падчас дыскусій аб уладкаванні непаўналетніх у краіне “гэта значна больш ідэалогія, чым клопат пра іх дабрабыт і будучыню”.

Кларэтын таксама звярнуў увагу на тое, што маладыя людзі, якія дасягаюць паўналецця, “застаюцца без даху над галавой” і "без магчымасці трапіць у цэнтр адукацыі".

Менавіта таму Канарская дыяцэзія вырашыла зрабіла ўсё, што ад яе залежыць, каб дапамагчы гэтым маладым людзям, якія апынуліся на вуліцы. У цяперашні час рэалізуецца адпаведная ініцыятыва, якую Касцёл распачаў, каб вырашыць цяперашні крызіс.
 

19 ліпеня 2024, 10:49