Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tempo di minuetto
Расклад Падкасты
Падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы Падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы  (AFP or licensors)

Католікі Францыі абураны цырымоніяй адкрыцця Алімпіяды

Каталіцкі епіскапат Францыі крытычна паставіўся да цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Арганізатары мерапрыемства выкарысталі элементы, якія былі ўспрыняты як здзек з хрысціянскай веры, асабліва з Апошняй Вячэры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Францыі выдала афіцыйную заяву па гэтым пытанні. Іерархі выказалі шкадаванне з нагоды таго, што ў цырымоніі адкрыцця прысутнічалі "сцэны здзеку і насмешкі над хрысціянствам". Яны таксама звярнуліся да хрысціян ва ўсім свеце, якія адчулі сябе пакрыўджанымі, запэўніваючы іх, што Алімпіяда – гэта значна больш, чым ідэалагічныя перакананні некаторых удзельнікаў цырымоніі адкрыцця.

Біскупы падкрэслілі, што цырымонія ў цэлым прапанавала свету "цудоўныя моманты прыгажосці і радасці". Яны нагадалі пра ўдзел хрысціян у падрыхтоўцы да Гульняў. На мінулым тыдні была арганізавана Імша ў гонар адкрыцця Алімпійскіх гульняў, на якой прысутнічалі многія рэлігійныя, палітычныя і спартыўныя дзеячы.

Французскія каталіцкія іерархі выказалі перакананне ў тым, што каштоўнасці і прынцыпы, якія пашыраюцца спортам і Алімпійскімі гульнямі, садзейнічаюць адзінству і братэрству, якія так неабходны сучаснаму свету, пры адначасовай павазе да перакананняў усіх людзей.
 

28 ліпеня 2024, 10:28
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031