Пачаўся візіт кардынала Параліна ва Украіну
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гэта першы візіт кардынала П'етра Параліна ва Украіну з пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі. У статусе папскага легата ён узначаліць святую Імшу ў марыйным санктуарыі ў Бердычаве на заканчэнне пілігрымкі ўкраінскіх католікаў лацінскага абраду. Ён знаходзіцца ў Жытомірскай вобласці, на захад ад Кіева, і з'яўляецца месцам паломніцтва, якое збірае вернікаў з усёй Украіны, а таксама з іншых краін. На працягу апошніх двух гадоў пілігрымы адпраўляюцца туды, каб, у прыватнасці, папрасіць заступніцтва Марыі за мір.
У наступныя дні кардынал Паралін накіруецца ў Кіеў, дзе наведае грэка-каталіцкі сабор і сустрэнецца з Вярхоўным Архіепіскапам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаславам Шаўчуком. У праграме знаходжання таксама сустрэчы з палітычнымі і рэлігійнымі ўладамі краіны. Чакаецца візіт дзяржсакратара ў Адэсу.