Каталіцкі рух супраць размяшчэння амерыканскіх ракет у Германіі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Урокі халоднай вайны, здаецца, забытыя, і бессэнсоўная дактрына стрымлівання, якая знішчае рэсурсы, зноў уводзіцца ў дзеянне”, - заявіў Рух 22 ліпеня 2024 года ў Берліне. ЗША плануюць размясціць ракеты далёкага радыусу дзеяння ў Германіі з 2026 года ў адказ на сітуацыю з пагрозай з боку Расіі.
Нават калі федэральны ўрад Германіі заявіў, што ракеты не павінны быць абсталяваны ядзернымі боегалоўкамі, сам факт іх прысутнасці павялічвае патэнцыял канфлікту, - лічаць у Pax Christi.
Рух заклікаў замест гэтага перагледзець скасаваныя дамовы аб раззбраенні, такія як Дамова аб знішчэнні ядзерных ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Паводле міратворцаў, трэба адмовіцца і ад планаў па стварэнні ўласных сістэм супрацьпаветранай абароны ў Еўропе, бо замест новага "пераўзбраення" неабходна раззбраенне.