Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Рэлігійныя лідары заклікалі спісаць даўгі краін Афрыкі

Рэлігійныя лідары Афрыкі звярнуліся да краін Вялікай дваццаткі і Вялікай сямёркі, ААН, Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка з просьбай спісаць даўгі афрыканскіх дзяржаў у сувязі з будучым Юбілейным годам, абвешчаным папам Францішкам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

27 хрысціянскіх і мусульманскіх духоўных асоб з 13 краін сустрэліся ў сталіцы Руанды, Кігалі. Яны сцвярджаюць, што спісанне даўгоў дапаможа іх краінам справіцца з нарастаючым эканамічным крызісам і "прынесці чалавецтву надзею і выратаваць планету ад таго, каб стаць непрыдатнай для жыцця".

Лідары адзначылі, што з'яўляюцца сведкамі росту кошту жыцця, войнаў, неэфектыўных сістэм аховы здароўя, змен клімату, наступстваў пандэміі і іншых эканамічных праблем, якія выклікаюць незадаволенасць па ўсім кантыненце. Яны заявілі, што іх краіны сутыкаюцца з "балючым выбарам" паміж выдаткамі на ўласны народ і выплатамі крэдыторам.

Згодна з данымі Афрыканскага банка развіцця, знешні доўг Афрыкі дасягнуў прыкладна 1,2 трыльёна долараў ЗША ў канцы 2023 года, што складае каля 23% ВУП кантынента за 2022 год і 140% яго экспарту. Чакаецца, што ў гэтым годзе Афрыка выплаціць 163 мільярда долараў ЗША на абслугоўванне свайго доўгу ў параўнанні з 61 мільярдам долараў ЗША ў 2010 годзе.

Рэлігійныя лідары нагадалі, што падчас папярэдняга Юбілею ў 2000 годзе ўдалося дабіцца спісання даўгоў на суму 130 мільярдаў долараў у 38 краінах, што дапамагло зменшыць беднасць у Афрыцы.

29 ліпеня 2024, 09:36
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031