Ватыканскі павільён на востраве Джудэка Ватыканскі павільён на востраве Джудэка  (@VaticanNews)

Святы Пасад прадставіць свой праект на кінафестывалі ў Венецыі

На 81-м Міжнародным кінафестывалі ў Венецыі будзе прадстаўлены праект Святога Пасада, звязаны з Венецыянскай біенале мастацтваў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведаміла 26 ліпеня 2024 года ватыканская Дыкастэрыя па культуры і адукацыі, 5 верасня 2024 года на фестывалі пакажуць кароткаметражны фільм Dovecote пра павільён Святога Пасада на Біенале.

Фільм рэжысёра Марка Перэга распавядае пра значэнне свабоды і ўключае ўдзел жанчын з турмы на востраве Джудэка. Менавіта ў гэтай жаночай пенітэнцыярнай установе Святы Пасад рэалізаваў мастацкі праект пад назвай Маімі вачыма ў рамках 60-га Біенале, які будзе доўжыцца да лістапада.

Праект дазваляе зняволеным жанчынам праводзіць экскурсіі па памяшканнях турмы, даючы наведвальнікам магчымасць спалучыць мастацкія ўражанні з паўсядзённым жыццём вязняў.

Варта адзначыць, што ў красавіку 2024 года Папа ўпершыню ў гісторыі Біенале наведаў Міжнародную выставу мастацтваў. Падчас візіту Францішак сустрэўся з зняволенымі жанчынамі і творцамі.
 

28 ліпеня 2024, 11:31