Алімпійскі Звон Пераможцы Алімпійскі Звон Пераможцы  (AFP or licensors)

Парыж: алімпійскі звон трапіць у сабор Нотр-Дам

Алімпійскі Звон Пераможцы, які зараз знаходзіцца на Стад дэ Франс у Парыжы, пасля Летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 года будзе перамешчаны ў сабор Нотр-Дам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

500-кілаграмовы бронзавы звон стане лептай у аднаўленне славутага храма, які пацярпеў ад пажару ў 2019 годзе. Плануецца, што ў верасні ён будзе ўсталяваны ў адной з веж сабора і ўпершыню празвініць 8 снежня 2024 года падчас цырымоніі адкрыцця адноўленага Нотр-Дам.

Гэты крок сімвалізуе ўнёсак Алімпійскіх гульняў у аднаўленне гістарычнага помніка і захаванне алімпійскага духу ў Парыжы.

Ідэя звона належыць арганізацыйнаму камітэту Алімпійскіх гульняў. Яго выраб з гравіроўкай Paris 2024 даручылі традыцыйнай ліцейнай майстэрні Cornille Havard у Нармандыі. Гэтая ж кампанія аднавіла і званы, пашкоджаныя падчас пажару ў Нотр-Дам.
 

12 жніўня 2024, 10:57