Біскуп Георг Бэтцынг, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі Біскуп Георг Бэтцынг, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі 

Германія: старшыня епіскапату заклікае да дыялогу па Блізкім Усходзе

Старшыня епіскапату Германіі, біскуп Георг Бэтцынг, адзначыў тэрміновую неабходнасць у новых мірных ініцыятывах міжнароднай супольнасці для Блізкага Усходу.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Іерарх падкрэсліў, што забойства лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі ў Тэгеране і высокапастаўленага камандзіра Хезбалы Фуада Шукры ў Бейруце яшчэ больш абвастрылі сітуацыю ў рэгіёне.

“Таму настаў час зрабіць усё магчымае, каб перамовы адносна спынення агню ў Газе нарэшце завяршыліся паспяхова. Гэта адзіны спосаб, каб уратаваць заложнікаў, спыніць гібель людзей і палепшыць гуманітарную сітуацыю ў сектары Газа”, - напісаў старшыня нямецкага епіскапату 31 ліпеня 2024 года ў сацыяльнай сетцы X.

Біскуп Бэтцынг лічыць, што ўсе дзяржавы павінны паводзіць сябе стрымана, каб пазбегнуць вялікай вайны на Блізкім Усходзе. “Дынаміка насілля павінна быць пераломлена шляхам дыялогу, які пераўзыходзіць палітычныя, этнічныя і рэлігійныя межы”, - дадаў старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі.
 

01 жніўня 2024, 11:28