Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святар: свет забыўся пра Афганістан і яго адчайную сітуацыю

Ксёндз Джавані Скалезэ, які з 2015 года быў адзіным каталіцкім святаром у Афганістане, падкрэсліў неабходнасць гуманітарнай дапамогі ў краіне, нягледзячы на палітычную сітуацыю.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Праз тры гады пасля прыходу да ўлады талібаў, святар заклікаў міжнародныя і няўрадавыя арганізацыі аднавіць падтрымку афганцаў.

Скалезэ адзначыў драматычную сітуацыю з харчаваннем, аховай здароўя і адукацыяй у Афганістане. Ён таксама ўказаў на завяршэнне стогадовай прысутнасці Каталіцкага Касцёла ў краіне і адсутнасць афіцыйнай хрысціянскай супольнасці.

Італьянец падкрэсліў значнасць дабрачыннай дзейнасці Касцёла і згадаў пра Місіянерак міласэрнасці, якія кіравалі прытулкам для дзяцей-інвалідаў. Ён таксама нагадаў пра прысвячэнне Афганістана Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў 2017 годзе, што асабіста лічыць знакам надзеі на будучыню.

Ксёндз Скалезэ выказаў спадзяванне на тое, што нягледзячы на цяжкасці і забыццё, Афганістан не будзе пакінуты Марыяй, і яго жыхары застануцца пад абаронай Бога.
 

27 жніўня 2024, 09:49