У Джакарце чакаюць Папу Францішка У Джакарце чакаюць Папу Францішка  (AFP or licensors)

Перад візітам Папы ў Індaнезію і Сінгапур узмацнілі меры бяспекі

Прадстаўнік інданезійскай паліцыі Тджахёна Сапутра паведаміў СМІ ў сувязі з візітам Папы ў краіну, што ўлады хочуць быць падрыхтаванымі да "самых горшых сцэнарыяў", хоць упэўнены, што ўсё пройдзе добра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак наведае сталіцу Інданезіі – Джакарту – 3-6 верасня 2024 года. У плане – візіт у мячэць Істыкляль і каталіцкую катэдру, а таксама Імша для сотняў тысяч католікаў на стадыёне Гелара-Карна.

Апошняй часткай гэтага доўгага апостальскага падарожжа стане Сінгапур – 11-13 верасня 2024 года. "З пункту гледжання бяспекі і ахова паліцыя разам з зацікаўленымі бакамі старанна падрыхтавалася", - гаворыцца ў заяве архідыяцэзіі Сінгапура. Удзельнікаў Імшы на стадыёне Singapore Sports Hub 12 верасня папрасілі “захоўваць пільнасць”.

Паводле ацэнкі сінгапурскага ўрада, пагроза тэрарызму ў рэспубліцы па-ранейшаму застаецца высокай, аднак няма ніякіх прыкмет запланаваных атак.

12-дзённае падарожжа папы па Азіі і Акіяніі таксама ўключыць Папуа-Новую Гвінею, дзе пераважаюць хрысціяне, і каталіцкі Усходні Тымор.
 

02 верасня 2024, 09:43