Пошук

Падчс сустрэчы кардынала Дзупі з Лаўровым Падчс сустрэчы кардынала Дзупі з Лаўровым 

Кардынал Дзупі абмеркаваў з Лаўровым гуманітарныя пытанні

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў правёў сустрэчу ў Маскве са спецыяльным пасланнікам Папы Францішка па Украіне кардыналам Матэа Дзупі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Размова адбылася ў рамках гуманітарнай ініцыятывы Святога Пасада па Украіне. Паводле паведамлення расійскага МЗС, бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў гуманітарнай сферы ў кантэксце канфлікту вакол Украіны, а таксама закранулі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня.

Падчас сустрэчы было адзначана "канструктыўнае развіццё расійска-ватыканскага дыялогу". Нягледзячы на складаную міжнародную сітуацыю, Святы Пасад працягвае сваю місію па пошуку шляхоў да міру і аказанні гуманітарнай дапамогі.

Візіт кардынала Дзупі ў Маскву з'яўляецца працягам яго місіі ў рамках гуманітарнай ініцыятывы Святога Пасада па Украіне. Гэта падкрэслівае важнасць, якую Францішак надае пошуку мірнага вырашэння канфлікту і палягчэнню пакут мірнага насельніцтва.
 

15 кастрычніка 2024, 12:28