Ватыканскія ўрачы навучаюць кенійскіх калег дзіцячай дыягностыцы Ватыканскія ўрачы навучаюць кенійскіх калег дзіцячай дыягностыцы 

Ватыканскія ўрачы навучаюць кенійскіх калег дзіцячай дыягностыцы

Папскі шпіталь Bambino Gesù праводзіць місію ў Кеніі па навучанні мясцовага медыцынскага персаналу сучасным метадам дыягностыкі. Праект ажыццяўляецца сумесна з World Friends Kenya.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нядаўна завяршылася місія шматпрофільнай каманды з рымскага педыятрычнага шпіталя Bambino Gesù ў Найробі, дзе яна праводзіла навучанне для персаналу Ruaraka Neema Hospital. Праект, які фінансуецца Фондам Марыі Энрыкі, накіраваны на ўмацаванне дыягнастычных і лячэбных навыкаў кенійскіх медыкаў.

У склад італьянскай каманды ўвайшлі педыятр і ўрач-радыёлаг, якія правялі тэарэтычныя і практычныя заняткі па дзіцячай візуалізацыі, кіраванні складанымі клінічнымі выпадкамі і распрацоўцы дыягнастычных пратаколаў. Асаблівая ўвага была нададзена ўльтрагукавому даследаванню point of care – методыцы, якая дазваляе праводзіць сканіраванне непасрэдна ля ложка пацыента.

Ватыканскія ўрачы навучаюць кенійскіх калег дзіцячай дыягностыцы
Ватыканскія ўрачы навучаюць кенійскіх калег дзіцячай дыягностыцы

"Мы навучылі персанал шпіталя ў Найробі выкарыстоўваць ультрагукавое даследаванне, у тым ліку для пацыентаў-дзяцей у надзвычайных сітуацыях у аддзяленні хуткай дапамогі", - распавяла доктар Анна Марыя Мусаліна, кіраўнік педыятрычнага аддзялення экстраннай дапамогі Bambino Gesù.

Місія ў Кеніі з'яўляецца часткай больш шырокай праграмы папскай педыятрычнай клінікі па падтрымцы і навучанню ў розных краінах свету. У цяперашні час праекты дзейнічаюць у 12 краінах: Украіне, Іарданіі, Камбоджы, Японіі, Кеніі, Танзаніі, Кот-д'Івуары, Эфіопіі, Перу, Панаме, Эквадоры і Калумбіі. Акрамя таго, падпісаны пагадненні яшчэ з 4 краінамі: Егіптам, Балівіяй, Албаніяй і Казахстанам.

У наступныя месяцы плануюцца дадатковыя дыстанцыйныя навучальныя сустрэчы для маніторынгу прагрэсу ў выкарыстанні засвоеных методык і аказання падтрымкі ў вядзенні педыятрычных выпадкаў.
 

24 кастрычніка 2024, 11:39