Паралін: рэформы глабальнага кіравання патрабуюць справядлівасці
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Дзяржаўны сакратар Яго Святасці выступіў на другой сесіі саміта Вялікай дваццаткі, прысвечанай рэформе інстытутаў глабальнага кіравання. Ён адзначыў, што сучасны свет характарызуецца з'яўленнем новых тэхналогій і ўзмацненнем глабалізацыі, што прывяло да змяншэння ўплыву нацыянальных дзяржаў.
Кардынал Паралін падкрэсліў, што большасць міжнародных інстытутаў, створаных пасля Другой сусветнай вайны, патрабуюць перагляду механізмаў міжнароднага супрацоўніцтва. Акрамя традыцыйнай задачы забеспячэння міру і стабільнасці, з'явіліся новыя выклікі, звязаныя з экалогіяй, аховай здароўя, культурай і штучным інтэлектам.
Важным момантам выступу стаў заклік да справядлівага падыходу ў міжнародных адносінах. Дзяржсакратар падкрэсліў, што любая рэформа глабальнага кіравання павінна грунтавацца не на дамінаванні і сіле, а на роўным суверэнітэце дзяржаў і прынцыпе субсідыярнасці.
Завяршаючы сваё выступленне, кардынал Паралін звярнуўся да пытання міжнароднай запазычанасці, заклікаўшы заможныя краіны прызнаць сур'ёзнасць сваіх мінулых рашэнняў і дараваць даўгі краінам, якія ніколі не змогуць іх выплаціць, падкрэсліўшы, што гэта пытанне не столькі шчодрасці, колькі справядлівасці.