Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік падтрымлівае барацьбу з супрацьпяхотнымі мінамі

Кардынал П'етра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці, ад імя Папы накіраваў 25 лістапада 2024 года пасланне ўдзельнікам Пятай канферэнцыі па пераглядзе Канвенцыі па забароне супрацьпяхотных мін, якая праходзіць у камбаджыйскім горадзе Сіем Рэап.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У тэксце адзначаецца, што праз 25 гадоў пасля ўступлення ў сілу Канвенцыі супрацьпяхотныя міны і выбуховыя прылады, якія актывуюцца самімі ахвярамі, працягваюць выкарыстоўвацца.

"Канфлікты – гэта няўдача чалавецтва жыць адзінай сям'ёй. Больш за тое, нават праз шмат гадоў пасля заканчэння баявых дзеянняў гэтыя здрадніцкія прылады працягваюць прычыняць жудасныя пакуты мірным жыхарам, асабліва дзецям", - гаворыцца ў пасланні.

Францішак заклікае ўсе дзяржавы, якія яшчэ не далучыліся да Канвенцыі, зрабіць гэта, а тым часам неадкладна спыніць вытворчасць і выкарыстанне мін. Святы Айцец таксама заахвочвае ўсе дзяржавы-ўдзельніцы цалкам рэалізоўваць Канвенцыю, выконваць свае абавязацельствы з абноўленай тэрміновасцю і настойлівасцю.

Пантыфік выказвае асаблівую ўдзячнасць тым, хто займаецца небяспечнай працай па размініраванні, а таксама ўрадавым і няўрадавым арганізацыям, якія дапамагаюць ахвярам і іх блізкім. Сярод гэтых арганізацый значную колькасць складаюць рэлігійныя аб'яднанні. Каталіцкі Касцёл застаецца рашуча адданым справе дапамогі ахвярам і ўнясенню ўкладу ў глабальны мір.
 

25 лістапада 2024, 10:26
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031