Пантыфік падтрымлівае барацьбу з супрацьпяхотнымі мінамі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У тэксце адзначаецца, што праз 25 гадоў пасля ўступлення ў сілу Канвенцыі супрацьпяхотныя міны і выбуховыя прылады, якія актывуюцца самімі ахвярамі, працягваюць выкарыстоўвацца.
"Канфлікты – гэта няўдача чалавецтва жыць адзінай сям'ёй. Больш за тое, нават праз шмат гадоў пасля заканчэння баявых дзеянняў гэтыя здрадніцкія прылады працягваюць прычыняць жудасныя пакуты мірным жыхарам, асабліва дзецям", - гаворыцца ў пасланні.
Францішак заклікае ўсе дзяржавы, якія яшчэ не далучыліся да Канвенцыі, зрабіць гэта, а тым часам неадкладна спыніць вытворчасць і выкарыстанне мін. Святы Айцец таксама заахвочвае ўсе дзяржавы-ўдзельніцы цалкам рэалізоўваць Канвенцыю, выконваць свае абавязацельствы з абноўленай тэрміновасцю і настойлівасцю.
Пантыфік выказвае асаблівую ўдзячнасць тым, хто займаецца небяспечнай працай па размініраванні, а таксама ўрадавым і няўрадавым арганізацыям, якія дапамагаюць ахвярам і іх блізкім. Сярод гэтых арганізацый значную колькасць складаюць рэлігійныя аб'яднанні. Каталіцкі Касцёл застаецца рашуча адданым справе дапамогі ахвярам і ўнясенню ўкладу ў глабальны мір.