Падчас сустрэчы Францішка з бяздомнымі падчас яго візіту ў Бельгію. Ілюстрацыйнае фота Падчас сустрэчы Францішка з бяздомнымі падчас яго візіту ў Бельгію. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Бяздомныя маліліся за Папу ў дзень яго 88-годдзя

Група моладзі з Руху Хрысціянскіх Рабочых (MCL) у Рыме, якая дапамагае бяздомным, арганізавала 17 снежня 2024 года малітву ў інтэнцыі Папы Францішка разам з людзьмі, якія жывуць на вуліцы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Валанцёры маюць пастаянны кантакт з людзьмі, якія жывуць на вуліцы ў сталіцы Італіі, у тым ліку побач з Ватыканам. Яны праводзяць у Рыме акцыю падтрымкі бяздомных пад назвай Евангелле на вуліцы.

Кожны аўторак маладыя людзі наведваюць месцы, дзе жывуць бяздомныя, каб праверыць іх псіхічны і фізічны стан, даведацца пра іх патрэбы, даведацца, ці не з'явіліся новыя людзі, якія маюць патрэбу ў нечым, а таксама перадаць неабходную дапамогу – ад коўдраў да ежы.

"Мы падумалі пра момант малітвы за Папу ў дзень яго нараджэння разам з многімі людзьмі, якіх мы сустракаем у рамках нашай ініцыятывы", - патлумачыў Джанкарла Марэці, старшыня Руху ў Рыме.

Арганізацыя супольнай малітвы стала магчымай дзякуючы таму, што на працягу многіх тыдняў паміж валанцёрамі і бяздомнымі ўсталяваліся даверлівыя адносіны. Як адзначыў Франчэска Спіцыры, лідар моладзі ў Рыме, валанцёры наладзілі з бяздомнымі адносіны, заснаваныя на слуханні, дыялогу і ўзаемаразуменні. "Гэта стала эфектыўным метадам для разумення іх сапраўдных патрэб", - падкрэсліў ён.
 

18 снежня 2024, 10:50