Наступствы цыклона Чыда Наступствы цыклона Чыда 

Caritas: сітуацыя на архіпелазе Маёта апакаліптычная

Цыклон Чыда, які абрынуўся за архіпелаг Маёта забраў жыцці 22 чалавек, 1373 атрымалі раненні. Святы Айцец запэўнівае ў блізкасці пацярпелых і заклікае да дапамогі насельніцтву рэгіёна.

Ян Глінскі

Па словах Марка Бульто, дэлегата французскага Caritas на Маёце, архіпелаг можа сутыкнуцца з вялікім харчовым крызісам. Цыклон знішчыў практычна ўсе сельскагаспадарчыя ўгоддзі і паваліў пладовыя дрэвы.

На яго думку, спатрэбіцца не менш дзесяці гадоў, каб аднавіць Маёту. Аркамя гэтага, у інтэрв’ю для Vatican News дэлегат паведаміў, што на востраве было каля ста тысяч чалавек, якія жылі ў часовых трушчобах: “У нас сто тысяч бяздомных, а значная іх частка – нелегальныя мігранты, якія неахвотна звяртаюцца ў арганізаваныя дзяржавай прытулкі”.

Прадстаўнік Caritas назваў сітуацыю “апакаліптычнай”: “з адключэннем вады, электрычнасці і марадзёрствам”. Запасы прадуктаў харчавання вельмі нізкія і недастатковыя ў цяперашняй сітуацыі, а даставіць іх можна толькі на караблі. “Аднак гэта зойме шмат часу, таму што мы знаходзімся на іншым канцы свету”, – сцвердзіў Марк Бульто.

Стыхія пашкодзіла жылыя дамы, урадавыя будынкі і бальніцу. Гэта быў наймацнейшы шторм, які абрынуўся на астравы за апошнія больш чым 90 гадоў. Вецер дасягаў хуткасці больш за 200 км/г. Улады асцерагаюцца, што колькасць ахвяр цыклона можа складаць нават сотні і тысячы, улічваючы наяўнасць на востраве шматлікіх нелегальных мігрантаў з Рэспублікі Каморскія выспы.

15 снежня 2025 года Папа выказаў сваю занепакоенасць адносна трагедыі падчас сустрэчы з прэзідэнтам Францыі напрыканцы свайго візіту на Корсіку. Перад малітвай Анёл Панскі ў катэдры Аяча ў прысутнасці французскіх біскупаў Пантыфік заклікаў да малітвы за пацярпелых

Таксама ў сваім пасланні да французаў Папа просіць Бога “даць вечны адпачынак тым, хто загінуў, неабходную дапамогу тым, хто жыве ў нястачы, і суцяшэнне сем’ям, пацярпелым” ад разбуральнага цыклону.
 

20 снежня 2024, 14:09