Пошук

Разбураныя будынкі ў сірыйскім горадзе Алепа. Ілюстрацыйнае фота Разбураныя будынкі ў сірыйскім горадзе Алепа. Ілюстрацыйнае фота 

Алепа: францішкане шукаюць шлях да міру

Пасля расійскіх налётаў на Алепа францішканскі кляштар стаў непрыдатным для пражывання. Аднак манахі гатовыя стаць пасрэднікамі ў перамовах з джыхадыстамі дзеля міру.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сірыйскі францішканін, айцец Фірас Луфці падкрэслівае, што пакуль не было антыхрысціянскіх інцыдэнтаў у горадзе. У размове з італьянскай Avvenire ён выказаў занепакоенасць сітуацыяй у горадзе.

"Усе людзі, з якімі мне ўдалося звязацца, кажуць, што пакуль паўстанцы стукаюць у дзверы і кажуць: мы тут на тваю карысць, мы не хочам табе нашкодзіць. Мы не ведаем, ці гэта часовая стратэгія, каб заваяваць сімпатыі людзей, ці яны сапраўды змянілі сваё стаўленне", - адзначыў айцец Луфці.

Францішканін задаецца пытаннем, чаму горад з трыма мільёнамі жыхароў, поўны разведвальных і паліцэйскіх цэнтраў, упаў за такі кароткі час. "Павінна быць нейкае тлумачэнне: чаму ўсе адначасова пакінулі горад, здаўшы яго?" - пытаецца ён.

Францішкане маюць намер служыць міру і дыялогу ў Сірыі. "Мы гатовыя аддаць усю нашу духоўнасць і досвед на служэнне ўсяму сірыйскаму народу, каб пашыраць мір, салідарнасць, стабільнасць пасля таго, як мы зведалі ўсялякага роду пакуты", - падкрэсліў айцец Луфці.

У выніку расійскіх абстрэлаў францішканскі кляштар не можа больш прымаць уцекачоў, не працуе пякарня, якую браты адкрылі для людзей пасля мінулагодняга землятрусу. Разбураны таксама будынак, дзе захоўваўся запас мукі.
 

03 снежня 2024, 10:07