Вітраж пашкоджанага падчас расійскага ракетнага абстрэлу храм святога Мікалая ў Кіеве Вітраж пашкоджанага падчас расійскага ракетнага абстрэлу храм святога Мікалая ў Кіеве  (Parrocchia di San Nicola)

Кіеўскі касцёл святога Мікалая прыняў пасланца Папы

Кардынал Конрад Краеўскі наведаў кіеўскі касцёл святога Мікалая, які быў пашкоджаны падчас расійскай атакі. Ён памаліўся за справядлівы мір і вяртанне святыні вернікам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас візіту ў Кіеў кардынал Краеўскі, прэфект Дыкастэрыі па справах міласэрнага служэння, у суправаджэнні нунцыя, арцыбіскупа Вісвальдаса Кульбокаса агледзеў пашкоджанні, якія атрымаў касцёл святога Мікалая ў выніку расійскай атакі 20 снежня 2024 года.

Парафіяне ўласнымі сіламі прыбралі разбітыя вітражы і шкло, усталявалі полікарбанат у вокнах і вежах, а таксама нанялі спецыялістаў для захавання пашкоджаных частак вітражоў для будучай рэстаўрацыі.

Пашкоджаны падчас расійскага ракетнага абстрэлу храм cвятога Мікалая ў Кіеве
Пашкоджаны падчас расійскага ракетнага абстрэлу храм cвятога Мікалая ў Кіеве

Для кардынала Краеўскага гэта ўжо чацвёрты візіт у касцёл святога Мікалая. Ён выказаў здзіўленне, што пытанне вяртання храма парафіі, абяцанае яшчэ Яну Паўлу II у 2001 годзе, дагэтуль не вырашана.

Падчас сустрэчы мастачка Яна Таргоня перадала для Францішка малюнак галуба міру ў колерах украінскага сцяга, выкананы на разбітым вітражы з фасада касцёла святога Мікалая.

Місіянеры Аблаты Беззаганнай Марыі, якія служаць у парафіі з 1991 года, падзякавалі Папу за яго салідарнасць у цяжкі ваенны час. Нягледзячы на пашкоджанні, вернікі змогуць удзельнічаць у набажэнствах Божага Нараджэння.
 

25 снежня 2024, 08:45