Новы прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі
Іерарх змяніў на гэтай пасадзе кардынала Анджэла Амата, які асягнуў пенсійны ўзрост.
Арцыбіскуп Бэчу пачне выконваць свае новыя абавязкі з жніўня. Да канца чэрвеня ён застанецца субстытутам па агульных справах Дзяржаўнага сакратарыяту. Іерарх працягне быць спецыяльным папскім дэлегатам пры Мальтыйскім ордэне. Нядаўна Францішак далучыў арцыбіскупа Бэчу да Калегіі кардыналаў і 29 чэрвеня 2018 г. уручыць яму сімвалы кардынальскай годнасці.
Кангрэгацыя па справах Кананізацыі (Congregatio de Causis Sanctorum) з’яўляецца часткай адміністрацыйнага апарата Рымскай курыі і адной з дзевяці кангрэгацый Святога Пасаду. У яе абавязкі ўваходзіць апека над працэсамі кананізацыі і беатыфікацыі. Яна разглядае просьбы аб беатыфікацыі і кананізацыі, а затым аналізуе ход жыцця і дзейнасць кандыдатаў, займаецца экспертызай адносна рэліквій. У яе абавязкі таксама ўваходзіць дбайная праверка і даследаванне цудаў, якія маглі адбыцца праз заступніцтва кандыдатаў да беатыфікацыі і кананізацыі.