Пошук

Каталог "Аўстралія. Індзейская калекцыя Ватыканскіх музеяў" Каталог "Аўстралія. Індзейская калекцыя Ватыканскіх музеяў" 

Ватыканскія музеі каталагізавалі “Аўстралійскую калекцыю”

“Аўстралія. Індзейская калекцыя Ватыканскіх музеяў” – пад такой назвай выйшаў каталог экспанатаў папскага мастацкага збору, прысвечаны гісторыі і культуры карэнных народаў гэтага далёкага кантынента.

Прэзентацыя выдання запланаваная 29 мая 2018 г. у Ватыканскіх музеях. Яго куратарам выступіла Кэтрын Айгнэр, супрацоўніца Нацыянальнага музея Аўстраліі, якая актыўна супрацоўнічае з Ватыканскім этнаграфічным музеем.

Гэта ўжо трэцяе выданне, прысвечанае этнаграфічным калекцыям папскіх музеяў. Яно было падрыхтавана ў шостую гадавіну адкрыцця ватыканскай экспазіцыі аб культуры карэнных народаў Аўстраліі.

Каталог знаёміць з гісторыяй фарміравання “аўстралійскай калекцыі”, якая налічвае сёння каля 300 экспанатаў. Культура кантынента аналізуецца ў яе розных аспектах, праз прызму ўкладу навукоўцаў рознага паходжання і ў цесным супрацоўніцтве з прадстаўнікамі саміх карэнных народаў кантынента.

Этнаграфічны музей быў створаны Піем ХІ, каб знаёміць з культурнымі, мастацкімі і духоўнымі традыцыямі ўсіх народаў. Спачатку музейны комплекс знаходзіўся ў Латэранскім палацы, а затым быў перанесены ў Ватыкан.

“[Гэта самы багаты музей з тых, якія мы маем. На сённяшні дзень тут захоўваюцца больш за 80 тыс. прадметаў і мастацкіх твораў з чатырох кантынентаў за межамі Еўропы]”

- распавяла Барбара Ята, дырэктар Ватыканскіх музеяў.

Яна заўважыла, што стварэнне этнаграфічных калекцый далёкіх народаў служыць магчымасцю для наведвальнікаў, пазнаёміцца з новым для сябе светам.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 мая 2018, 15:53