Ватыканскія музеі каталагізавалі “Аўстралійскую калекцыю”
Прэзентацыя выдання запланаваная 29 мая 2018 г. у Ватыканскіх музеях. Яго куратарам выступіла Кэтрын Айгнэр, супрацоўніца Нацыянальнага музея Аўстраліі, якая актыўна супрацоўнічае з Ватыканскім этнаграфічным музеем.
Гэта ўжо трэцяе выданне, прысвечанае этнаграфічным калекцыям папскіх музеяў. Яно было падрыхтавана ў шостую гадавіну адкрыцця ватыканскай экспазіцыі аб культуры карэнных народаў Аўстраліі.
Каталог знаёміць з гісторыяй фарміравання “аўстралійскай калекцыі”, якая налічвае сёння каля 300 экспанатаў. Культура кантынента аналізуецца ў яе розных аспектах, праз прызму ўкладу навукоўцаў рознага паходжання і ў цесным супрацоўніцтве з прадстаўнікамі саміх карэнных народаў кантынента.
Этнаграфічны музей быў створаны Піем ХІ, каб знаёміць з культурнымі, мастацкімі і духоўнымі традыцыямі ўсіх народаў. Спачатку музейны комплекс знаходзіўся ў Латэранскім палацы, а затым быў перанесены ў Ватыкан.
- распавяла Барбара Ята, дырэктар Ватыканскіх музеяў.
Яна заўважыла, што стварэнне этнаграфічных калекцый далёкіх народаў служыць магчымасцю для наведвальнікаў, пазнаёміцца з новым для сябе светам.