Апублікавана эсэ Бэнэдыкта XVI пра каталіцка-габрэйскі дыялог
Ян Мойсік - Ватыкан
Ва ўводзінах да артыкулу кіраўнік Камісіі па справах рэлігійных кантактаў з юдаізмам, кардынал Курт Кох падкрэслівае, што Бэнэдыкт XVI перадаў яму тэкст эсэ ў якасці асабістых разважанняў. Пурпурат адзначыў, што ён сам пераканаў Папу на пенсіі да гэтай публікацыі. У эсэ былы Папа вяртаецца да двух вельмі далікатных аспектаў у адносінах паміж каталіцтвам і юдаізмам: да “тэорыі заступніцтва” і аспекту “запавету, ніколі не парушанага”.
Артыкул змяшчае паглыбленыя роздумы Бэнэдыкта XVI над дакументам Папскай Камісіі па справах рэлігійных кантактаў з юдаізмам з 2015 г. пад тытулам: “Бо дары ласкі і пакліканне Божае адмяніць нельга. Разважанні аб тэалагічных пытаннях, звязаных з каталіцка -габрэйскімі адносінамі”. Эсэ з'яўляецца спробай вызначэння новай дарогі пасля 50 гадоў апублікавання паслясабаровай Дэкларацыі “Nostra Aetate”.
Папа на пенсіі даволі крытычна выказваецца тут на тэму сучасных стандартаў каталіцка-габрэйскага дыялогу і тэалагічных разважанняў аб адносінах паміж юдаізмам і хрысціянствам. Ён падкрэслівае, што ідэя быццам бы Касцёл заняў месца Ізраіля, ніколі, як такая, не існавала. Бэнэдыкт XVI дадае, што юдаізм не з'яўляецца толькі адной з рэлігій, але мае асаблівы характар і як такі павінен быць прызнаны Касцёлам.
Гаворачы аб “ніколі не парушаным запавеце” паміж Богам і габрэямі, Бэнэдыкт XVI заўважыў, што гэтая формула была вялікай дапамогай ў першай фазе новага дыялогу паміж габрэямі і хрысціянамі, але надалей з’яўляецца не дастатковай, каб адэкватна выказаць памер рэчаіснасці.