Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак благаславіў сужэнства супрацоўнікаў Ватыкана

У суботу, 14 ліпеня 2018 г., Францішак узначаліў абрад заключэння сужэнства швейцарскага гвардзейца і бразільянкі, супрацоўніцы Ватыканскіх музеяў.

Пра падзею паінфармаваў праз сацыяльныя медыя пробашч бразільскага санктуарыя Хрыста Збаўцы, кс. Амар Рэпоза. “Паглядзіце, які сюрпрыз! Францішак заўсёды здзіўляе!” - напісаў святар, каментуючы фота маладой пары, зробленае падчас цырымоніі.

Абрад адбыўся ў касцёле Санто-Стэфано-дэлі-Абісіні ў Ватыканскіх садах. Аб тым, што яго ўзначаліць Святы Айцец, ведалі толькі жаніх і нявеста: швейцарскі гвардзеец Лука Шафер і бразільянка Летыцыя Вэра, якая працуе ў Ватыканскіх музеях. Прыбыццё Папы стала сюрпрызам для гасцей.

Францішак не ўпершыню благаславіў сужэнства ў Ватыкане. У верасні 2014 г. гэта адбылося ў базыліцы св. Пятра, тады сакрамэнт заключылі 20 пар, а ў ліпені 2016 г. – у капліцы Дома св. Марты: Пантыфік блаславіў тады сужэнства пары глухіх.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 ліпеня 2018, 14:05