Святы Пасад ратыфікаваў азіяцкую канвенцыю аб ВНУ
Святы Пасад ратыфікаваў Рэгіянальную канвенцыю аб прызнанні кваліфікацый вышэйшай адукацыі ў краінах Азіі і Ціхага акіяна.
Яна была прынята 26 лістапада 2011 г. у Токіо на міжнароднай канферэнцыі пад эгідай ЮНЕСКА.
Ад імя Святога Пасаду Канвенцыю падпісаў 16 ліпеня 2018 г. арцыбіскуп Джозэф Чэнот, Апостальскі нунцый у Японіі. У Ватыкане дакумент уступіць у сілу 1 верасня 2018 г.
Пагадненне, аб якім ідзе гаворка, уводзіць змены ў Рэгіянальную канвенцыю аб прызнанні навучальных курсаў, дыпломаў і ступеняў у галіне вышэйшай адукацыі ў краінах Азіі і Ціхага акіяна, падпісаную Святым Пасадам 10 ліпеня 1995 г.
31 ліпеня 2018, 16:07