Камісія па абароне непаўналетніх пра адмысловы ліст Францішка
Адмысловую дэкларацыю гэтая ватыканская структура апублікавала 21 жніўня 2018 г., рэагуючы такім чынам на Ліст да народа Божага Францішка.
Аўтары падкрэсліваюць, што ў працэсе абароны непаўналетніх патрэбныя нулявая цярпімасць да злачынцаў і тых, хто іх пакрывае, і адказнасць кампетэнтных структур і асоб.
, - гаворыцца ў дэкларацыі.
У дэкларацыі робіцца акцэнт на тры аспекты папскага Ліста: па-першае, Францішак ясна выяўляе сувязь паміж сексуальным злоўжываннем і злоўжываннем улады і сумлення; па-другое, ён згадвае два ўзроўні злоўжывання ўлады: ёсць тыя, хто выкарыстоўвае сваё становішча для сексуальнага злоўжывання, і ёсць тыя, на кіруючых пасадах, якія злоўжываюць сваёй уладай, каб пакрыць гэта; па-трэцяе, просьба аб прабачэнні і пошук выпраўлення сітуацыі ніколі не будуць адэкватнымі да пакут ахвяр.
Папская камісія па абароне непаўналетніх лічыць, што ў Касцёле патрэбна “радыкальная змена культуры, дзе бяспека дзяцей будзе вышэйшым прыярытэтам”. Адно толькі духавенства не зможа дамагчыся такіх сур’ёзных змен, менавіта таму Францішак просіць дапамогі ўсёй супольнасці.