Папская камісія па абароне непаўналетніх падчас сустрэчы з Папам Папская камісія па абароне непаўналетніх падчас сустрэчы з Папам 

Камісія па абароне непаўналетніх пра адмысловы ліст Францішка

Папская камісія па абароне непаўналетніх падзякавала Святому Айцу за яго “моцныя словы” прызнання болю і пакут ахвяр сексуальнага выкарыстання, здзейсненага некаторымі прастаўнікамі духавенства.

Адмысловую дэкларацыю гэтая ватыканская структура апублікавала 21 жніўня 2018 г., рэагуючы такім чынам на Ліст да народа Божага Францішка.

Аўтары падкрэсліваюць, што ў працэсе абароны непаўналетніх патрэбныя нулявая цярпімасць да злачынцаў і тых, хто іх пакрывае, і адказнасць кампетэнтных структур і асоб.

“[Мы ў вечным даўгу перад прароцкай мужнасцю і здольнасцю зносіць пакуты многіх мужчын і жанчын, “крык якіх быў больш магутным, чым усе меры, скіраваныя на маўчанне]”

, - гаворыцца ў дэкларацыі.

 

У дэкларацыі робіцца акцэнт на тры аспекты папскага Ліста: па-першае, Францішак ясна выяўляе сувязь паміж сексуальным злоўжываннем і злоўжываннем улады і сумлення; па-другое, ён згадвае два ўзроўні злоўжывання ўлады: ёсць тыя, хто выкарыстоўвае сваё становішча для сексуальнага злоўжывання, і ёсць тыя, на кіруючых пасадах, якія злоўжываюць сваёй уладай, каб пакрыць гэта; па-трэцяе, просьба аб прабачэнні і пошук выпраўлення сітуацыі ніколі не будуць адэкватнымі да пакут ахвяр.

Папская камісія па абароне непаўналетніх лічыць, што ў Касцёле патрэбна “радыкальная змена культуры, дзе бяспека дзяцей будзе вышэйшым прыярытэтам”. Адно толькі духавенства не зможа дамагчыся такіх сур’ёзных змен, менавіта таму Францішак просіць дапамогі ўсёй супольнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 жніўня 2018, 12:37