Прадстаўнік Святога Пасаду пра папскі Ліст да народу Божага
Паказальным, на думку афіцыйнага прадстаўніка Святога Пасаду з’яўляецца тое, што Пантыфік называе злоўжыванні злачынствам, а не толькі грахом, і тое, што просіць за іх прабачэння. Ён прызнае, што ніякія намаганні не пакрыюць шкоды, нанесенай калі-небудзь ахвярам і пацярпелым. Бёрк нагадаў, што Папа выслухаў шмат ахвяр за гэтыя гады, адсюль яго асабістая выснова: раны ад злоўжыванняў ніколі не знікаюць.
Францішак адкрыта кажа аб прыцягненні да адказнасці не толькі тых, хто здзейсніў гэтыя злачынствы, але і асоб, якія пакрывалі іх: а ў шматлікіх выпадках, гэта біскупы.
У дадатак Пантыфік заклікае ўвесь Касцёл, забяспечыць у сваіх установах поўную абарону непаўналетніх. Папа таксама просіць усіх вернікаў зрабіць свой уклад праз “традыцыйныя сродкі барацьбы са злом”: малітву і пакаянне.