Грэг Бёрк падчас прэс-канферэнцыі Папы на борце самалёта Грэг Бёрк падчас прэс-канферэнцыі Папы на борце самалёта 

Прадстаўнік Святога Пасаду пра папскі Ліст да народу Божага

У спецыяльным Лісце Папы, апублікаваным 20 жніўня 2018 г., ідзе гаворка не толькі пра Ірландыю, Злучаныя Штаты і Чылі: Францішак напісаў яго да народу Божага, а значыць да ўсіх, патлумачыў кіраўнік Залы Друку Грэг Бёрк.

Паказальным, на думку афіцыйнага прадстаўніка Святога Пасаду з’яўляецца тое, што Пантыфік называе злоўжыванні злачынствам, а не толькі грахом, і тое, што просіць за іх прабачэння. Ён прызнае, што ніякія намаганні не пакрыюць шкоды, нанесенай калі-небудзь ахвярам і пацярпелым. Бёрк нагадаў, што Папа выслухаў шмат ахвяр за гэтыя гады, адсюль яго асабістая выснова: раны ад злоўжыванняў ніколі не знікаюць.

 

Францішак адкрыта кажа аб прыцягненні да адказнасці не толькі тых, хто здзейсніў гэтыя злачынствы, але і асоб, якія пакрывалі іх: а ў шматлікіх выпадках, гэта біскупы.

У дадатак Пантыфік заклікае ўвесь Касцёл, забяспечыць у сваіх установах поўную абарону непаўналетніх. Папа таксама просіць усіх вернікаў зрабіць свой уклад праз “традыцыйныя сродкі барацьбы са злом”: малітву і пакаянне.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 жніўня 2018, 12:08