Пошук

Пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам Пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам 

Пантыфік і кардыналы абмяркоўваюць ход рэформ

10 верасня 2018 г. у Ватыкане пад кіраўніцтвам Папы пачалася 26-я сесія Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Папярэдняя сустрэча праходзіла ў Ватыкане ў сярэдзіне чэрвеня.

Праца групы будзе працягвацца да серады, 12 верасня. Чакаецца, што па выніках будзе абнародавана афіцыйная заява.

Папярэдняя сустрэча праходзіла ў Ватыкане ў сярэдзіне чэрвеня. На ёй была агучана ўступная назва новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі – “Praedicate Evangelium”. Большая частка працы папскіх дарадчыкаў была прысвечана менавіта яе праекту. Рада кардыналаў ужо нават падрыхтавала працоўны тэкст дакумента і перадала яго Святому Айцу для ўнясення паправак. Таксама былі разгледжаны розныя этапы рэформы, рэалізаваныя на працягу апошніх пяці гадоў.

Значная частка чэрвеньскага пасяджэння была прысвечана эканамічна-фінансавым пытанням. Было падкрэслена павышэнне транспарэнтнасці, забеспячэнне правільнага прымянення прынцыпаў бухгалтарскага ўліку, прытрымліванне прынцыпу двухузроўневага кантролю і міжнародных стандартаў у дзейнасці Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан. Гаворка ішла таксама пра адзіны парадак падрыхтоўкі бюджэту і выніковых справаздач структур, большую ўвагу да выдаткаў, больш цеснае супрацоўніцтва і разуменне фінансавай рэформы, паступовую змену стаўлення адносна празрыстасці і справаздачнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 верасня 2018, 10:35