Пантыфік і кардыналы абмяркоўваюць ход рэформ
Праца групы будзе працягвацца да серады, 12 верасня. Чакаецца, што па выніках будзе абнародавана афіцыйная заява.
Папярэдняя сустрэча праходзіла ў Ватыкане ў сярэдзіне чэрвеня. На ёй была агучана ўступная назва новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі – “Praedicate Evangelium”. Большая частка працы папскіх дарадчыкаў была прысвечана менавіта яе праекту. Рада кардыналаў ужо нават падрыхтавала працоўны тэкст дакумента і перадала яго Святому Айцу для ўнясення паправак. Таксама былі разгледжаны розныя этапы рэформы, рэалізаваныя на працягу апошніх пяці гадоў.
Значная частка чэрвеньскага пасяджэння была прысвечана эканамічна-фінансавым пытанням. Было падкрэслена павышэнне транспарэнтнасці, забеспячэнне правільнага прымянення прынцыпаў бухгалтарскага ўліку, прытрымліванне прынцыпу двухузроўневага кантролю і міжнародных стандартаў у дзейнасці Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан. Гаворка ішла таксама пра адзіны парадак падрыхтоўкі бюджэту і выніковых справаздач структур, большую ўвагу да выдаткаў, больш цеснае супрацоўніцтва і разуменне фінансавай рэформы, паступовую змену стаўлення адносна празрыстасці і справаздачнасці.