Пошук

Хор Папскай музычнай Сікстынскай капэлы Хор Папскай музычнай Сікстынскай капэлы 

Папскі хор у цэнтры ўвагі ватыканскіх праваахоўных органаў

У Ватыкане праходзіць расследаванне фінансава-адміністрацыйнай дзейнасці, звязанай з кіраўніцтвам хору Папскай музычнай Сікстынскай капэлы.

У сувязі з паведамленнямі СМІ, Зала Друку Апостальскай Сталіцы пацвердзіла, што некалькі месяцаў таму Святы Айцец Францішак “ухваліў расследаванне фінансава-адміністрацыйных аспектаў дзейнасці ўзгаданага хору”, гаворыцца ў спецыяльным камюніке, якое было апублікавана 13 верасня 2018 г. Удакладняецца, што следчыя дзеянні яшчэ працягваюцца.

Паводле інфармацыі СМІ, у цэнтры ўвагі ватыканскіх праваахоўных органаў апынулася кіраўніцтва музычнага калектыву, якое падазраецца ў неналежным выкарыстанні фінансавых сродкаў ад яго канцэртнай дзейнасці.

Хор Папскай музычнай Сікстынскай капэлы з’яўляецца старэйшым музычным калектывам у свеце. Ён суправаджае літургічныя цэлебрацыі з удзелам Святога Айца з канца ХV ст.

16 кастрычніка 2010 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў кіраўніком капэлы мансеньёра Масіма Паламбэлу. У 2015 г. Францішак пацвердзіў яго на пасадзе, а ў 2017 г. прызначыў таксама кансультантам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліцы Сакрамэнтаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 верасня 2018, 11:15