Пошук

Кардынал Анджэла Бэчу Кардынал Анджэла Бэчу 

Ватыканскі кардынал заклікаў католікаў да еднасці вакол Папы

Да еднасці вакол Папы заклікаў католікаў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анджэла Бэчу.

Высокі ватыканскі іерарх прызнаў, што пасля апублікавання абвінавачванняў у адрас Пантыфіка з боку былога нунцыя ў ЗША арцыбіскупа Карла Марыі Вігано, ён заўважыў разгубленнасць сярод вернікаў.

“Я падзяляю хваляванне людзей і пакутую разам з імі. Я зноў пацвярджаю – як гэтыя хрысціяне-католікі – маю блізкасць Святому Айцу і духоўную гатоўнасць да таго, каб заўсёды яго бараніць”, - падкрэсліў кардынал.

Былы Субстытут па агульных справах Дзяржаўнага Сакратарыяту нагадаў, што “Папу трэба любіць і любіць усім сэрцам”. “Ад Папы мы атрымліваем і прымаем усе парады, настаўленні і словы. Бо калі мы будзем у еднасці з Папам, Касцёл вытрывае. А калі наадварот, мы будзем ствараць падзелы, і тады, нажаль, Касцёлу пагражаюць сур’ёзныя наступствы”, - папярэдзіў ён.

Сваю салідарнасць і падтрымку Пантыфіку выказалі таксама епіскапаты розных краін свету.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 верасня 2018, 13:31