Ватыканскі кардынал заклікаў католікаў да еднасці вакол Папы
Высокі ватыканскі іерарх прызнаў, што пасля апублікавання абвінавачванняў у адрас Пантыфіка з боку былога нунцыя ў ЗША арцыбіскупа Карла Марыі Вігано, ён заўважыў разгубленнасць сярод вернікаў.
“Я падзяляю хваляванне людзей і пакутую разам з імі. Я зноў пацвярджаю – як гэтыя хрысціяне-католікі – маю блізкасць Святому Айцу і духоўную гатоўнасць да таго, каб заўсёды яго бараніць”, - падкрэсліў кардынал.
Былы Субстытут па агульных справах Дзяржаўнага Сакратарыяту нагадаў, што “Папу трэба любіць і любіць усім сэрцам”. “Ад Папы мы атрымліваем і прымаем усе парады, настаўленні і словы. Бо калі мы будзем у еднасці з Папам, Касцёл вытрывае. А калі наадварот, мы будзем ствараць падзелы, і тады, нажаль, Касцёлу пагражаюць сур’ёзныя наступствы”, - папярэдзіў ён.
Сваю салідарнасць і падтрымку Пантыфіку выказалі таксама епіскапаты розных краін свету.