Сінод Біскупаў скіруе адмысловы Ліст да моладзі ўсяго свету
На Сінодзе было вырашана падрыхтаваць адмысловы Ліст да моладзі ўсяго свету. З гэтай нагоды Папа заснаваў спецыяльную Камісію па падрыхтоўцы тэксту, які затым разгледзіць Асамблея.
Яе склад 18 кастрычніка 2018 г. быў агучаны на брыфінгу ў Зале Друку Святога Пасаду.
У рэдакцыйную групу ўвайшлі чатыры Сінадальныя Айцы: кардынал Д’ёдонэ Нзапалаінга з ЦАР, французскі біскуп Эманюэль Габіяр, аўстралійскі арцыбіскуп Энтані Колін Фішэр, аргентынскі біскуп Эдуарда Арасіа Гарсія. Аўдытараў Асамблеі ў ёй будуць прадстаўляць амерыканка Брыяна Рэджайна Сант’яга і інданэзійка Анастасія Індраван. Апрача таго, да рэдагавання Ліста быў запрошаны брат Алаіз Лозэр, прыёр Супольнасці Тэзэ і спецыяльны госць Сінода, а таксама эксперт Асамблеі, італьянец, кс. Мікеле Фалабрэці.
18 кастрычніка 2018, 14:59