На Сінодзе выбралі Камісію па рэдагаванні Выніковага дакумента
У склад Камісіі ўвайшлі пяць Сінадальных Айцоў, па адным ад кожнага кантынента: ад Афрыкі – кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека; ад Амерыкі – кардынал Карлас Агіяр Рэтэс, арцыбіскуп Мехіка; ад Азіі – кардынал Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Бамбея; ад Еўропы – арцыбіскуп Кьеці-Вастскі Бруна Фортэ; ад Аўстраліі – арцыбіскуп Мельбурнскі Пітэр Эндру Каменсолі.
Трох членаў Камісіі прызначыў асабіста Папа: Вярхоўнага архіепіскапа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука, старшыню Сінода Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы; айца Алешандрэ Аві Мэло, сакратара Дыкастэрыі па справах свецкіх сям’і і жыцця; кс. Эдуарда Ганзала Рэдонда, адказнага за душпастырства пакліканняў у Канферэнцыі Біскупаў Кубы.
У склад Камісіі ўваходзіць таксама Генеральны рэлятар Сінода Біскупаў, кардынал Серджыу да Роша, арцыбіскуп Бразіліа і старшыня Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі; два Спецыяльных сакратары: італьянскі езуіт, кс. Джакама Коста, і італьянскі салезіянін, кс. Расана Сала; а таксама Генеральны сакратар Сінода, кардынал Ларэнца Балдзісэры.