Сінадальныя Айцы наведалі зняволеных у рымскай турме
Сінадальныя Айцы ў выходныя наведалі рымскую турму “Regina Coeli”. Яны былі запрошаны на канцэрт для зняволеных, арганізаваны асацыяцыяй “Liberi nell’Arte” (Свабодныя ў мастацтве).
Найпрыгажэйшыя творы італьянскай опернай музыкі перамяжоўваліся з фрагментамі прамоў, якія прагучалі ў гэтым месцы зняволення з вуснаў некалькіх Пантыфікаў. Разам з біскупамі, удзельнікамі Сінода, на канцэрт былі запрошаны прадстаўнікі італьянскіх уладаў і маладыя валанцёры.
Перад зняволенымі выступіў італьянскі акцёр Ігнацыо Аліва, які грае галоўную ролю ў фільме Віма Вэндэрса “Францішак – чалавек слова”.
22 кастрычніка 2018, 11:50