Удзельнікі Сінода Біскупаў прайшлі ў пілігрымцы
Пілігрымы прайшлі каля шасці кіламетраў ад паўночнай часткі Вечнага горада да ватыканскай базылікі. Маршрут пралягаў па старажытнай “Дарозе франкаў” (лац. Via Francigena) – адным з самых папулярных у сярэдневечнай Еўропе пілігрымковым шляхам, які браў свой пачатак ля брамы Кентэрберыйскай катэдры і завяршаўся ў Рыме.
У базыліцы св. Пятра пілігрымы прынялі ўдзел у Эўхарыстыі, якую ўзначаліў Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Ларэнца Балдзісэры. Гамілію прамовіў арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі. Разам з біскупамі і моладдзю маліўся таксама папа Францішак.
У пілігрымцы браў удзел дэлегат ад Касцёла ў Беларусі на XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.