Пошук

Удзельнікі XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў Удзельнікі XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў 

Выбраны члены Звычайнай Рады Генеральнага сакратарыята Сінода

26 кастрычніка 2018 г. Сінадальныя Айцы выбралі членаў XV Звычайнай Рады Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў. Іх імёны будуць абвешчаны, калі Рада будзе цалкам сфарміравана.

У склад новай Звычайнай Рады ўваходзяць дыяцэзіяльныя біскупы з розных геаграфічных абшараў: адзін – ад прадстаяцеляў ці епіскапаў Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў, два – ад Паўночнай Амерыкі, тры – ад Паўднёвай Амерыкі, тры – ад Еўропы, адзін – ад Акіяніі і тры – ад Азіі.

У склад гэтай групы, згодна з Апостальскім лістом Францішка “Episcopalis Communio”, які быў абнародаваны 18 верасня 2018 г., будзе ўваходзіць таксама кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі, профільнай тэме будучага Сінода, і чатыры члены, прызначаныя асабіста Святы Айцом.

У агульнай колькасці Звычайная Рада Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў будзе складацца з 21 іерарха. Да апошніх змен, ініцыяваных Францішкам, у яе ўваходзілі 15 асоб.

Мэта Звычайнай Рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў заключаецца ў падрыхтоўцы наступнай Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў, разглядзе прапаноў, прынятых на Сінодзе, дапамозе ў іх рэалізацыі, а таксама ў вырашэнні іншых пытанняў, якія можа даручыць Пантыфік.

Члены Рады прыступаюць да выканання сваіх абавязкаў па завяршэнні Звычайнай Асамблеі, на якой былі выбраны.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 кастрычніка 2018, 12:30