Папскі прапаведнік: мы верым у адзінага, а не адзінокага Бога
Сваімі духоўнымі разважаннямі прапаведнік Папскага дома падзяліўся з Францішкам і іерархамі Рымскай курыі раніцай 14 снежня 2018 г. у капліцы “Redemptoris Mater” ватыканскага Апостальскага палаца.
Да каго мы звяртаемся, калі прамаўляем слова “Бог”? Шукаючы адказ на гэтае пытанне, айцец Канталамеса нагадаў, што “адзіны Бог – гэта Айцец, з Якога паходзіць Сын і Які разам з Сынам дае Духа Святога, пераказваючы Ім усю сваю боскасць. Гэта Бог, Які ўвасабляе супольнасць любові, у Якім адзінства і траістасць паходзяць з аднаго кораня і ўтвараюць Трыадзінства”.
“Для хрысціян Бог жывы – гэта жывая Тройца, вучэнне пра якую засноўваецца на Богу як любові. Калі б Бог быў толькі ведамі, ці толькі законам, ці толькі ўладай, напэўна не меў бы патрэбы ў тым, каб быць трыадзіным. Іншая справа з Богам, Які перадусім увасабляе любоў, таму што менш чым паміж двума, не можа быць любові”, - адзначыў італьянскі капуцын.
, - падкрэсліў прапаведнік.
Выявай Тройцы, якая лепш за ўсе іншыя здольная ўвесці ў жывы кантакт з Ёю, айцец Канталамеса лічыць ікону “Тройца” Андрэя Рублёва. Па словах капуцына, з яе нібы вырываецца маўклівы заклік: “Вы – адно цэлае, як і мы – адно цэлае”.
, - заўважыў айцец Канталамеса. І гэты шлях пралягае праз перайманне паміж хрысціянамі, у Касцёле, прынцыпу Боскага ўзаемапранікнення (perichoresis), згодна з якім тры Боскія Асобы з’яднаныя і атаясамліваюцца адна ў другой, не губляючы пры гэтым сваёй сутнасці.
У Богу гэты прынцып базуецца на адзінстве прыроды, у нас – на факце таго, што з’яўляемся “адзіным целам і адзіным духам”, патлумачыў папскі прапаведнік. Па яго словах, “жыць па прынцыпе ўзаемапранікнення, значыць атаясамлівацца з іншым, ставіць сябе на месца іншага, імкнуцца зразумець, перш чым судзіць”.
Ёсць толькі адно “месца” ў свеце, дзе правіла “любі бліжняга, як самога сябе”, рэалізуецца ў поўным сэнсе, і гэта Найсвяцейшая Тройца, працягнуў прапаведнік Папскага дома. “Калі будзем намагацца ставіць дабро супольнасці вышэй за ўласнае самасцвярджэнне, кожная харызма і кожная цнота, у ёй прысутная, будзе нашая, падобна як у з’яднанай сям’і поспех аднаго яе члена робіць шчаслівымі іншых”, - сказаў ён.
Мы не можам да канца ахапіць сваім розумам таямніцу Найсвяцейшай Тройцы, але можам у яе ўвайсці. Для гэтага Езус пакінуў нам канкрэтны сродак – Эўхарыстыю, бо дзе ёсць адна Боская Асоба, там неаддзельна прысутныя і дзве іншыя.
Айцец Канталамеса заклікаў прысутных штодня карыстацца з запрашэння Найсвяцейшай Тройцы на сустрэчу ў Эўхарыстыі, падчас якой у поўным сэнсе рэалізуюцца словы Хрыста: “Я ў іх, і Ты ўва Мне”.