Францішак выслухаў першае адвэнтавае казанне
Францішак і іерархі Рымскай курыі выслухалі медытацыю прапаведніка Папскага дома раніцай 7 снежня 2018 г. у капліцы “Redemptoris Mater” ватыканскага Апостальскага палаца.
Будучы заклапочанымі абавязкамі, праблемамі і выклікамі, на якія трэба адказаць, “мы рызыкуем згубіць зрок або пакінуць на другім плане” нашы “асабістыя адносіны з Богам” – самае неабходнае “для вырашэння сітуацый і праблем без згубы супакою і цярплівасці”, падкрэсліў італьянскій капуцын.
“Людзі сучаснай эпохі нястомна шукаюць сігналы, якія кажуць пра існаванне жывых і разумных істот на іншых планетах”, у той час як вельмі мала тых, хто шукае і вывучае сігналы жывога Бога, Які стварыў сусвет, увайшоў у яго гісторыю і жыве ў ім, заўважыў законнік.
, - зазначыў прапаведнік.
Божы Сын “абяцае падарыць усяго сябе, акрамя той дробязі, пра якую мы Яго просім”. “Хто Яго шукае – знаходзіць; хто стукае – таму Ён адчыняе; а для таго, хто знайшоў Яго аднойчы, усё іншае адыходзіць на другі план”, - нагадаў айцец Канталамеса.
Капуцын звярнуў увагу на тое, што нярэдка ўяўленні людзей аб Богу з’яўляюцца абмежаванымі. “Паміж нашымі ідэямі аб Богу і жывым Богам, існуе такая самая розніца, як паміж небам, намаляваным на паперы, і сапраўдным небам”, - падкрэсліў ён.
Бог – гэта “не абстракцыя, а рэальнасць”. Неабходна разбіць “шкарлупіну нашых ідэй аб Богу” ці “алебастравыя флаконы”, у якіх спрабуем Яго закрыць, каб Яго “духмяны водар” мог выйсці і “напоўніць дом”, заклікаў прапаведнік Папскага дома
, - дадаў італьянскі капуцын.
Айцец Канталамеса закончыў сваё казанне ўзгадкай пра адзін з самых цёмных момантаў у жыцці св. Францішка Асізскага, калі той убачыў “адхіленні ад першапачатковага ладу жыцця сваіх братоў”, але змог падбадзёрыцца дзякуючы ўпэўненасці ў тым, што “Бог ёсць і гэтага дастаткова”. “Навучымся паўтараць таксама і мы гэтыя простыя словы, калі ў Касцёле ці нашым жыцці знаходзімся ў сітуацыях, падобных да сітуацыі Францішка. Бог ёсць і гэтага дастаткова”, - заклікаў прапаведнік.