Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

2018 – дыпламатычны год Святога Пасаду

Святы Пасад падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 183 краінамі. Да гэтай лічбы трэба дадаць прадстаўніцтвы пры Еўрапейскім Саюзе і Суверэнным Мальтыйскім Ордэне.

Сваіх пастаянных дыпламатаў пры Святым Пасадзе маюць 89 краін, у тым ліку Еўрасаюз і Мальтыйскі Ордэн. Астатнія прадстаўляюць паслы, якія пастаянна пражываюць у іншай дзяржаве. У Рыме свае аддзяленні маюць Ліга арабскіх дзяржаў, Міжнародная арганізацыя па міграцыі і Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў.

На працягу 2018 г. Святы Пасад падпісаў некалькі міжнародных дамоў. 26 чэрвеня было заключана пагадненне з Рэспублікай Сан-Марына па выкладанні каталіцкай рэлігіі ў дзяржаўных школах. 23 жніўня было ратыфікавана рамачнае пагадненне паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Бенін па юрыдычным статусе Каталіцкага Касцёла ў гэтай афрыканскай краіне. 22 верасня было падпісана ватыкана-кітайскае часовае пагадненне па прызначэнні біскупаў у Кітаі.

Акрамя таго, 16 ліпеня Святы Пасад ратыфікаваў Рэгіянальную канвенцыю ЮНЕСКА аб прызнанні кваліфікацый вышэйшай адукацыі ў краінах Азіі і Ціхага акіяну, а 21 мая далучыўся да пагаднення па культурных маршрутах Савета Еўропы. 30 лістапада 2018 г. Ватыкан увайшоў у Адзіную зону плацяжоў у еўра (SEPA).

Навіна ў фармаце аўдыё
08 студзеня 2019, 11:55