Кс. Ламбардзі пра справу былога кардынала МакКарыка
Былы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы сказаў для італьянскага тэлебачання “TG1”, што “дэкрэт аб пазбаўленні духоўнага сану былога кардынала МакКарыка, арцыбіскупа Вашынгтонскага на пенсіі, сумная навіна, таму што гэта публічнае і канчатковае асуджэнне Касцёлам сур’ёзных і нягодных духоўнае паслугі ўчынкаў МакКарыка. Напярэдадні вельмі важнае сустрэчы у Ватыкане на тэму абароны правоў непаўналетніх і барацьбы з усялякімі формамі сексуальнага выкарыстання, пачынаючы ад прадстаўнікоў Касцёла і асоб, якія выконваюць у ім адказныя пасады, гэта незвычайна моцны сігнал Касцёла адносна яснасці і рашучасці, без палёгкі для нікога ў гэтым пытанні”
“Тое, што ўчынікў МакКарык гэта вельмі сёр’ёзнае і абсалютна нязгоднае са служэннем святара і біскупа. З гэтым у ніякі спосаб немагчыма пагадзіцца і пра гэта трэба адважна гаварыць”, - сказаў шматгадовы афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.
Кс. Фэдэрыка Ламбадзі з’яўляецца старшынёй адміністрацыйнай рады “Ватыканскага фонду Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI”. З 2006 па 2016 гг. ён быў кіраўніком Залы Друку Апостальскай Сталіцы. З 1990 па 2016 гг. Генеральны дырэктарам Ватыканскага радыё, а з 2001 па 2013 гг. – дырэктарам Ватыканскага тэлецэнтра.
Ян Мойсік