Кардынал Дзяржсакратар пра значэнне пагадненняў з дзяржавамі
Бліжэйшы супрацоўнік Папы прыняў удзел у кангрэсе на тэму: “Пагадненні Святога Пасаду з дзяржавамі ў ХIX-ХХ стст.. Мадэлі і перамены: ад канфесійнай дзяржавы да рэлігійнай свабоды”. Форум прайшоў у Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме.
Каментуючы Часовае пагадненне паміж Святым Пасадам і КНР па прызначэнні біскупаў у Кітаі, заключанае 22 верасня 2018 г., кардынал Паралін зазначыў, што цяпер важна зрабіць так, каб гэта дамова пачала рэалізоўвацца на практыцы.
Паводле яго слоў, пагадненне з Кітаем з’яўляецца выпадкам sui generis – адзіным у сваім родзе, паколькі паміж Апостальскай Сталіцай і КНР пакуль не існуе афіцыйных дакументаў аб ўзаемным прызнанні.
Кардынал патлумачыў, што, заключаючы двухбаковыя пагадненні, Каталіцкі Касцёл “не просіць дзяржаву дзейнічаць як Defensor fidei, але даць магчымасць спаўняць яго місію”, ахоўваючы рэлігійную свабоду вернікаў усіх веравызнанняў і дазваляючы самому Касцёлу “эфектыўна садзейнічаць духоўнаму і матэрыяльнаму развіццю краіны, умацаванню міра”.
Дзяржсакратар нагадаў пра адносна нядаўнія пагадненні з краінамі, дзе католікі з’яўляюцца меншасцю: з Тунісам (1964), Марока (1983), Ізраілем (1993) і Палестынай (2015), падкрэсліўшы, што таксама і ў мінулым Святы Пасад імкнуўся заключаць дамовы з “нехрысціянскімі” дзяржавамі. У сваю чаргу пагадненні з заходнімі дзяржавамі, якія называлі сябе каталіцкімі, былі пакліканы “забяспечыць незалежнасць Касцёла ад спробаў дзяржаў умешвацца ў яго ўнутраныя справы і прызначэнне біскупаў”.
Гаворачы пра дзяржавы, з якімі Святы Пасад не мае дамоваў і канкардатаў, іерарх заўважыў, што да іх адносяцца многія краіны “праваслаўнай традыцыі”, а таксама англасаксонскія краіны, напрыклад Вялікабрытанія і ЗША. У такой сітуацыі самыя даліктаныя пытанні вырашаюцца па прынцыпе дареру да дадзенага слова і gentelmen agreement – нефармальнай дамовы паміж бакамі. У прыватнасці ён узгадаў пра Вьетнам, дзе дамова аб прызначэнні біскупаў мае толькі вусны характар.
У той жа час афіцыйныя пагадненні з дзяржавамі з’яўляюцца вельмі карыснымі, асабліва для забяспечэння рэлігійнай свабоды, супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай, прадухілення канфліктаў. Таму Святы Пасад імкнецца заключаць іх. У прыватнасці, заўважыў кардынал Паралін, завяршаюцца перамовы аб заключэнні такіх дамоваў з шэрагам афрыканскі краін.