Ватыкан і Польшча сумесна выпусцілі паштовую марку
Паштовая марка вартасцю 1,15 еўра або 5 злотых была выпушчана ў двух варыянтах: з надпісамі на італьянскай і польскай мовах. На ёй размешчаны партрэты Юзафа Пілсудскага і папы Бэнэдыкта XV на фоне Бэльвэдэрскага палаца ў Варшаве і базылікі св. Пятра ў Ватыкане.
У верхняй частцы маркі ёсць надпіс: “100-годдзе аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Польшчай”, па баках ад якога знаходзяцца выявы дзяржаўных гербаў.
Марка была распрацавана італьянскім мастаком Стэфана Моры. Эмісія запланавана на 29 сакавіка 2019 г.
Гісторыя дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Польшчай пачынаецца ў 1555 г., калі ў Варшаву прыбыў першы афіцыйны дыпламатычны прадстаўнік Папы ў рангу нунцыя. На пачатку ХVII ст. паміж бакамі быў заключаны першы канкардат, але ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай дзяржава перастала існаваць. У 1918 г. Польшча аднавіла незалежнасць, а ў 1919 г. і дыпламатычныя стасункі са Святым Пасадам.