Папская камісія па абароне непаўналетніх працавала ў Ватыкане
Зваротная сувязь пасля лютаўскай сустрэчы сведчыць аб разуменні важнай ролі абароны непаўналетніх у жыцці і місіі Касцёла, а таксама аб тым, што шмат яшчэ трэба рэалізаваць у гэтай сферы. Гаворка ідзе пра кампетэнтнае кансультаванне кіраўніцтва мясцовых Касцёлаў; супрацоўніцтва з міжнароднымі экспертамі адносна разумення сексуальных злачынстваў і іх наступстваў для прадухілення злоўжыванняў; стварэнне інструментаў аўдыту.
У спецыяльным паведамленні па выніках асамблеі гаворыцца, што ўжо запушчаны некалькі пілотных праектаў у Паўднёвай Афрыцы, Калумбіі, Індыі, Тонга і на Філіпінах па ацэнцы стану рэалізацыі абароны непаўналетніх у каталіцкіх школах. Таксама Папская камісія працягвае дыялог з дыкастэрыямі Рымскай курыі, кампетэнтнымі ў сферы супрацьдзеяння злоўжыванням.